Гіганцкія графіці на сценах фабрычных будынкаў: буянства фарбаў і фантазіі на фоне аднатыпнай архітэктуры савецкага мінулага - так выглядае вуліца Кастрычніцкая, мабыць, адна з самых незвычайных у беларускай сталіцы. Ролік пра яе зняў канал Euronews [1].
... А ўсяго некалькі гадоў таму гэта быў напаўзакінуты фабрычны раён. Жыццё ў яго удыхнуў сумесны праект беларускіх і бразільскіх мастакоў, рэалізаваны падчас фестывалю Vulica Brasil ў 2014 годзе. Уражлівыя працы паклалі пачатак развіццю квартала: сёння Кастрычніцкая з яе арт-галерэямі, барамі, творчымі студыямі - ці ледзь не самы модны раён Мінска.
Спасылкі
[1] https://ru.euronews.com/2019/05/21/postcards-belarus-2-oktyabrs
[2] https://zviazda.by/be/tags/euronews
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk