Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі 21 чэрвеня наведае Беларусь для ўдзелу ў адкрыцці II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Беларусі Валерый Кварацхелія, паведамляе [1] БЕЛТА.
Дыпламат сказаў, што Еўрапейскія гульні важны і для Грузіі, паколькі на спаборніцтвы прыедзе нямала вядомых грузінскіх спартсменаў.
Пасол паведаміў таксама, што ў праграме візіту ў Беларусь Прэзідэнта Грузіі, магчыма, будуць сустрэчы і перагаворы, чакаецца абмеркаванне шырокага спектра пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/posol-gruzii-konstatiruet-otsutstvie-politicheskih-raznoglasij-v-otnoshenijah-s-belarusjju-348263-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gruziya
[3] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019