Тэрэза Мэй абвясціла, што сыдзе ў адстаўку з пасады лідара Кансерватыўнай партыі 7 чэрвеня, але застанецца прэм'ерам Брытаніі да абрання новага лідара партыі, інфармуе ВВС [1].
Мэй паведаміла пра сваё рашэнне пакінуць пасаду лідэра партыі торы і крэсла прэм'ер-міністра пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Джэрэмі Хантам і міністрам унутраных спраў Саджыдам Джавідам, якія выказалі кіраўніку ўрада асцярогі з нагоды яе новага плана па выхадзе Брытаніі з Еўрапейскага саюза.
На Тэрэзу Мэй аказваўся ўсё больш моцны ціск з патрабаваннямі яе адстаўкі пасля таго, як новыя прапановы Мэй па "брэксіце", абвешчаныя ёю ў аўторак, зноў не атрымалі падтрымкі ў парламенце.
Абвяшчаючы аб планах сыходу, Мэй заявіла, што глыбока шкадуе, што не змагла заручыцца падтрымкай свайго плана "брэксіту".
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-48395881
[2] https://zviazda.by/be/tags/tereza-mey
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya