Кампанія SpaceX амерыканскага прадпрымальніка і вынаходніка Ілона Маска запусціла на арбіту першую групу спадарожнікаў, прызначаных для забеспячэння глабальнага доступу да інтэрнэту, паведамляе ВВС [1]
Ракета Falcon-9, якая ўзляцела з касмадрома на мысе Канаверал у Фларыдзе ў чацвер вечарам, вывела на арбіту 60 спадарожнікаў, здольных "раздаваць" хуткі інтэрнэт у маштабах планеты.
Кампанія Ілона Маска спадзяецца з часам пашырыць сваю сетку Starlink да 12 тысяч апаратаў.
SpaceX - не адзіная кампанія, у якой ёсць дазвол на стварэнне вялікай сеткі камунікацыйных спадарожнікаў. Сярод іншых - брытанская OneWeb, якая запусціла шэсць апаратаў за апошнія тры месяцы.
У Amazon таксама ёсць планы асваення космасу: кампанія распрацоўвае праект Project Kuiper, які прадугледжвае запуск на калязямную арбіту 3200 спадарожнікаў.
Усе гэтыя праекты прадугледжваюць запуск спадарожнікаў на нізкую калязямную арбіту - менш за дзве тысячы кіламетраў ад паверхні Зямлі. Гэта дазволіць мінімізаваць затрымку ў перадачы дадзеных, або прасцей кажучы, паменшыць лаг.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-48392629
[2] https://zviazda.by/be/tags/spacex