У Літве прадстаўлены першы піцамат (аўтамат па продажы піцы), які з свежых інгрэдыентаў выпякае піцу на працягу 3 хвілін, паведамляе DELFI [1]. Кошт такой піцы для фізічных асоб - каля 5 еўра. Стваральнік піцамата не сумняваецца, што з-за недахопу работнікаў такія аўтаматы будуць папулярныя і ў рэстаранах.
На італьянскім кірмашы Italian food for Baltics італьянскія-літоўская гандлёвая палата прадставіла першы піцамат ў краінах Балтыі. Для працы аўтамата патрэбна якасная інтэрнэт-сувязь і электрычнасць. Традыцыйную італьянскую піцу ён вырабляе хутчэй чым за 3 хвіліны. Дыяметр піцы 27 см. Такі аўтамат працуе кругласутачна.
Заснавальнік CiboLabs і інжынер Клаўдыё Таргеле распавёў, што піцамат можа прыгатаваць піцу 4 відаў (Margarita, Peperroni, з вяндлінай, Dolomiti), аплаціць заказ можна з дапамогай банкаўскай карты ці мабільнага дадатку, можна абсталяваць і механізм аплаты наяўнымі. Пасля аплаты аўтамат пачынае рыхтаваць піцу - робіць цеста, качае яго, выкладвае неабходныя інгрэдыенты і пячэ піцу. Запаўняць аўтамат прадуктамі трэба пасля вырабу 100 піцы. Удакладняецца, што асартымент піцы можна мяняць у залежнасці ад таго, у якой краіне ён будзе працаваць.
Па дадзеных DELFI, гэтыя аўтаматы ўжо працуюць у Аўстраліі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах Азіі, а таксама ў Італіі, Харватыі, Румыніі, Вялікабрытаніі. Усяго на рынку ёсць 250 піцаматаў. Зараз іх вытворцы сканцэнтраваны на распаўсюдзе гэтых аўтаматаў у Амерыцы і Еўропе. На гэтых рынках плануюць запусціць 150 піцаматаў.
Спасылкі
[1] https://www.delfi.lv/biznes/bnews/foto-v-litve-predstavili-pervyj-piccemat-picca-za-3-minuty.d?id=51125133
[2] https://zviazda.by/be/tags/litva