У ЗША вырашылі закрыць тэлевіктарыну «Хто хоча стаць мільянерам?», паведамляе lenta.ru [1] са спасылкай на The Variety. Шоу выходзіла на тэлебачанні на працягу 17 гадоў.
«Пасля паспяховага 17-гадовага выхаду «Хто хоча стаць мільянерам» не вернецца на тэлеэкраны краіны ў сезоне 2019/2020», - сказаў выданню прадстаўнік тэлешоу. Прычыны закрыцця праекта ён не патлумачыў.
Упершыню ў ЗША праграму сталі паказваць у 1999 годзе на тэлеканале ABC.
У цяперашні час праграма працягвае выходзіць у іншых краінах свету, у тым ліку ў Вялікабрытаніі і Расіі.
Раней выкладчык англійскай мовы Джон Робінсан стаў першым, хто за апошнія 13 гадоў дайшоў да фінальнага пытання ў брытанскім «Хто хоча стаць мільянерам?» Ён зразумеў, што не зможа дакладна адказаць, і вырашыў забраць ўжо зароблены выйгрыш.
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/05/24/last_millionaire/
[2] https://zviazda.by/be/tags/shou
[3] https://zviazda.by/be/tags/gulnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktaryna