Улады Курганскай вобласці Расіі забаранілі мясцовым дзяржслужачым карыстацца кандыцыянерамі ў службовых аўтамабілях. Пра гэта паведамляе lenta.ru [1] са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе рэгіёну.
Паводле яго слоў, прычына такога рашэння - у «татальнай эканоміі». «Цяпер усё вымушаныя пацець дзеля эканоміі бензіну», - патлумачыў ён, дадаўшы, што забарона будзе дзейнічаць нават у гарачыя дні.
Суразмоўца выдання адзначыў, што адпаведнае распараджэнне будзе дзейнічаць да 1 чэрвеня.
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/05/26/zaural/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya