Два нафтаналіўныя судны падвергліся ў чацвер нападу ў Аманскім заліве. Пра гэта паведамляе ТАСС [1].
Іранскія СМІ паведамляюць, што ў раёне месцазнаходжання судоў чутныя гукі выбухаў. Марскія гавані Пакістана і Амана атрымалі сігналы бедства ад экіпажаў танкераў, якія падвергліся нападам.
Інфармацыя аб ахвярах і пацярпелых пакуль не паступала. У якой краіне зарэгістраваны караблі, не паведамляецца.
12 мая МЗС ААЭ паведаміў, што чатыры гандлёвыя судны сталі аб'ектамі сабатажу ў выключнай эканамічнай зоне дзяржавы. Нападу падвергнуліся танкеры Amjad і Al Marzoqah, якія належаць саудаўскай кампаніі Bahri, а таксама танкер пад нарвежскім сцягам Andrea Victory і зарэгістраваны ў Эміратах танкер A. Michel. 24 мая Пентагон абвясціў, што валодае інфармацыяй аб тым, што Іран датычны да нападаў на танкеры. Іран гэта адхіляе.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/6544738
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne