Ігар Крывушэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі, паведамляе Tribuna [1].
Супрацоўніцтва спынена па ўзаемнай згодзе бакоў.
Крывушэнка узначальваў зборную з сакавіка 2017 года.
Пад яго кіраўніцтвам каманда правяла 27 матчаў, у якіх 8 разоў перамагла, 6 разоў згуляла ўнічыю, а таксама 13 разоў прайграла.
Апошнія 4 сустрэчы зборная Беларусі прайграла з агульным лікам 1:9.
Спасылкі
[1] https://by.tribuna.com/football/1075415924.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-kryvushenka