У Жодзіне мужчыну засыпала грунтам падчас пракладкі трубаправода, паведамілі ў МНС [1].
Паведамленне пра тое, што на вуліцы Мядовай ў Жодзіне мужчыну засыпала грунтам, выратавальнікам паступіла днём 14 чэрвеня. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што гаспадар на сваім падворку праводзіў земляныя работы па ўкладцы газавага трубаправода. У нейкі момант адбылося абвальванне грунту ў траншэю глыбінёй 3 м, у выніку чаго мужчына ўжо не змог выбрацца самастойна.
Работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады выцягнулі пацярпелага і перадалі яго брыгадзе медыкаў. Пасля агляду пацярпелага шпіталізавалі ў гарадскую бальніцу.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/263713/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhodzina
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns