На падставе рашэння Мінгарвыканкама ў сувязі з правядзеннем эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру" 17 і 18 чэрвеня ў цэнтры Мінска будзе часова абмяжоўвацца рух. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Так, 17 чэрвеня рух будзе абмежаваны з 19.30 да 21.10 па маршруце плошча Свабоды - вул. Леніна - пр-т Пераможцаў - стэла "Мінск - горад-герой" - плошча Дзяржаўнага сцяга. На наступны дзень, 18 чэрвеня, абмежаванні будуць дзейнічаць з 11.30 да 14.00 на праспекце Незалежнасці (Нацыянальная бібліятэка), плошчы Я.Коласа, плошчы Перамогі, праспекце Незалежнасці (Беларускі дзяржаўны цырк), Кастрычніцкай плошчы.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў ўлічваць гэтую інфармацыю
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/dvizhenie-v-tsentre-minska-budet-ogranichivatsja-17-18-ijunja-v-svjazi-s-estafetoj-plamja-mira-351183-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019