Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэлем Фатахам аль-Сісі, што 17-19 чэрвеня наведае з афіцыйным візітам Беларусь. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў адбудзецца 18 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці. Перамовы пройдуць у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Асноўная ўвага будзе нададзена пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.
Прэзідэнты разгледзяць ход рэалізацыі сумесных праектаў, перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, сферы бяспекі. Лідары дзвюх краін таксама абмяркуюць развіццё палітычных адносін, у тым ліку на пляцоўках міжнародных арганізацый, бягучую сітуацыю ў рэгіёне і свеце.
Па выніках перамоў чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў.
Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць сумесную заяву.
Праграма візіту Абдэля Фатаха аль-Сісі ў Мінск таксама прадугледжвае перамовы з кіраўніцтвам беларускага ўрада і парламента, сустрэчу з кіраўнікамі буйных беларускіх кампаній.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-18-ijunja-provedet-v-minske-peregovory-s-prezidentom-egipta-351249-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0