У Кітаі значна вырасла чаканая працягласць жыцця.
Сярэдняя чаканая працягласць жыцця ў Кітаі вырасла на 42 гады за амаль 70 гадоў — з 35 гадоў у 1949-м да 77 гадоў летась. Гэта вынікае са статыстычнага камюніке, апублікаванага Дзяржаўным камітэтам па справах аховы здароўя, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Гэтыя дадзеныя сведчаць аб няўхільным павышэнні чаканай працягласці жыцця кітайцаў у апошнія гады: з 76,34 года ў 2015-м — да 76,5 года ў 2016-м, да 76,7 года ў 2017-м і да 77 гадоў летась.
Пры гэтым у 2017-2018 гг. паказчык дзіцячай смяротнасці ў краіне знізіўся з 6,8 да 6,1 выпадка на тысячу народжаных немаўлятаў, а матчынай — з 19,6 да 18,3 на 100 тыс. нараджэнняў.
Цяпер у КНР на стадыі рэалізацыі знаходзіцца ініцыятыва «Здаровы Кітай», якая накіравана на ўдасканаленне нацыянальнай палітыкі аховы здароўя і забеспячэння прадастаўлення насельніцтву комплексных медыцынскіх паслуг на працягу ўсяго жыцця.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya