16 чэрвеня ў 15 гадзін 57 хвілін электрацягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №709 Гомель-Мінск спыніўся на перагоне Салтанаўка-Хальч па прычыне тэхнічнай няспраўнасці, паведамляе [1] сайт БЧ. Беларускай чыгункай былі прыняты меры па ліквідацыі няспраўнасці і да аднаўлення руху цягніка.
У 19 гадзін 57 хвілін цягнік адправіўся са станцыі Жлобін. Затрымка па прыбыцці на станцыю Мінск-Пасажырскі склала 3 гадзіны 50 хвілін.
Спасылкі
[1] https://www.rw.by/corporate/press_center/corporate_news/2019/06/vnimaniju_passazhirov27/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chygunka