Інцыдэнт адбыўся на адным з маршрутных таксі горада, паведамляе РІА Навіны [1]са спасылкай на ўпраўленне МУС па Новасібірскай вобласці.
Інфармацыя пра напад кіроўцы на пасажыраў з'явілася ў сацыяльных сетках. Відавочцы распавялі, што мужчына параніў ў твар аднаго з пасажыраў. Канфлікт узнік пасля адмовы завяршыць маршрут і вярнуць грошы за праезд.
Паліцыя правярае ўсе дадзеныя, апытвае сведак і ўдакладняе акалічнасці здарэння. Здароўю пацярпелага пасажыра нічога не пагражае.
Спасылкі
[1] http://ria.ru/20190617/1555619280.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/novasibirsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne