Спатрэбіцца: харчовая сода — 5 ч. л.; лімонная кіслата — 3 ч. л.; крухмал або мука — 12 ч. л.
У слоік пакладзіце 12 чайных лыжак мукі. Дарэчы, яе можна замяніць на бульбяны крухмал — ён нават даўжэй захоўваецца. І тое, і іншае дадаецца для павелічэння аб'ёму, каб было лягчэй адмяраць гатовы прадукт.
Дадайце 5 лыжак соды і 3 — лімоннай кіслаты (яе лепш папярэдне растаўчы для добрай якасці разрыхляльніка). Шчыльна закрыйце накрыўку і як след патрасіце. Дарэчы, падбярыце такі слоік, каб у ім засталося дастаткова пустога месца. Тады яго змесціва перамяшаецца нашмат хутчэй.
Калі сумесь стане аднастайнай, разрыхляльнік гатовы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya