Беларусь плануе да канца 2019 года прыцягнуць ад Банка развіцця Кітая крэдыт на 3,5 млрд юаняў, паведаміў журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, інфармуе БЕЛТА [1].
"У нас ідзе праца па прыцягненні крэдыту Банка развіцця Кітая, падпісаны мемарандум аб прыцягненні крэдыту на 3,5 млрд юаняў. Цяпер ідзе адпрацоўка умоў яго прыцягнення", - сказаў Максім Ермаловіч.
Па выніках перамоў плануецца выйсці на падпісанне крэдытнага пагаднення. "Плануем да канца гэтага года прыцягнуць 3,5 млрд юаняў, што ў эквіваленце складае больш за $ 500 млн", - дадаў міністр.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belarus-planiruet-do-kontsa-goda-privlech-ot-banka-razvitija-kitaja-kredit-na-35-mlrd-juanej-351845-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay