У Кітаі вельмі актыўна развіваецца галіна вытворчасці лёгкіх закусак, якая будзе валодаць самым вялікім патэнцыялам і перспектывай у параўнанні з іншымі відамі тавараў масавага спажывання, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэта вынікае з «Даклада аб развіцці галіны прадукцыі лёгкіх закусак на фоне павышэння ўзроўню спажывання», які апублікаваны Міністэрствам камерцыі КНР. Паводле наяўных дадзеных, за 10-гадовы перыяд з 2006-га па 2016-ты агульны аб'ём вытворчасці снэковой прадукцыі ў Кітаі павялічыўся з 424 млрд юаняў (61,4 млрд долараў) да 2,2 трлн юаняў (320 млрд долараў), гэта значыць у 4,2 раза. Чакаецца, што да 2020 года агульны аб'ём індустрыі лёгкіх закусак складзе каля 3 трлн юаняў (430 млрд долараў).
У дакладзе адзначаецца, што кітайскія спажыўцы надаюць усё больш увагі дызайну снэкаў, таму падарункавыя наборы лёгкіх закусак карыстаюцца вялікім попытам. З ростам папулярнасці здаровага ладу жыцця спажыўцы аддаюць перавагу здаровым снэкам і спадзяюцца, што ў лёгкіх закусках не будзе цукру, узмацняльнікаў смаку і шкодных дабавак. З улікам асаблівасцяў спажыўцоў вытворцы сталі акцэнтаваць увагу на карысных уласцівасцях прадуктаў і пачалі выпускаць шэраг карысных і здаровых снэкаў.
Імпартныя лёгкія закускі таксама заваявалі папулярнасць сярод кітайскіх спажыўцоў. Зараз на электроннай пляцоўцы «Цяньмаа» прадаецца ўсё больш лёгкіх закусак замежных нішавых марак.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya