Пятнаццацігадовы беспародны сабака выйграў конкурс "Самы непрыгожы сабака ў свеце" (World's Ugliest Dog Contest), паведамляе [1] ТАСС са спасылкай [2]на Associated Press (АР).
Штогадовы конкурс праходзіў у пятніцу ў горадзе Петалума ўжо ў 31-ы раз. У гэтым годзе першае месца заняў сабака па мянушцы Гарэза-Валацуга (Scamp the Tramp). Яго гаспадыня, якая забрала сабаку з прытулку ў 2014 годзе, атрымала ад арганізатараў спаборніцтва $ 1,5 тыс.у якасці ўзнагароды і яшчэ столькі ж, каб зрабіць ахвяраванне. Таксама ім уручылі пазалочаны кубак.
Разам з пераможцам за званне змагаліся яшчэ 18 сабак.
"Зараз ён Гарэза-Чэмпіён, а не Гарэза-Валацуга, - прыводзіць агенцтва словы уладальніцы пса Івоны Маронэс. - Я думаю, гледачы ацанілі яго ўнутраны дух і ўсё, што ён зрабіў для супольнасці".
АР адзначыла, што гаспадыня пса перыядычна ладзіць дабрачынныя акцыі, прыводзячы яго ў дзіцячыя сады і дома састарэлых.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/6581645
[2] https://www.ap.org/en-gb/
[3] https://zviazda.by/be/tags/sabaka
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/kaliforniya