Вучоныя з Каралеўскага каледжа Лондана высветлілі, якія прыкметы можна лічыць першымі сігналамі на шляху развіцця хваробы Паркінсана, перадае [1] інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на Medicalxpress [2].
У даследаванні прынялі ўдзел 25 пацыентаў са спарадычнай хваробай Паркінсана (не абумоўлена генетычна), 25 здаровых добраахвотнікаў, а таксама 14 чалавек з мутацыямі ў гене SNCA (у сямі з іх таксама была хвароба Паркінсана). Падыспытным сканавалі мозг для вымярэння ўзроўню дафаміна і сератаніна, а таксама для вывучэння анатамічных змяненняў у мозгу. Таксама ўдзельнікі прайшлі абследаванне на наяўнасць маторных і іншых сімптомаў, характэрных для пачатковых стадый хваробы Альцгеймера.
Спецыялісты правялі даследаванні і прыйшлі да высновы, што знясіленне сератаніна можа стаць пачатковай стадыяй захворвання, якая з часам будзе прагрэсаваць.
Таксама навукоўцы падкрэслілі, што людзі, у якіх ёсць парушэнні ў сератанінавай сістэме, часта бываюць сумнымі і санлівымі.
Спасылкі
[1] https://bykvu.com/bukvy/120806-uchenye-vyyavili-pervye-priznaki-bolezni-parkinsona
[2] https://medicalxpress.com/news/2019-06-reveals-roots-parkinson-brain.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/hvaroba-parkinsona
[4] https://zviazda.by/be/tags/vuchonyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dasledavanne