За асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці, арганізацыі навучання, выхаванні і аздараўленні дзяцей і ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання ўстанове адукацыі "Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня" прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі sb.by [1].
Першая чарга Рэспубліканскага піянерскага лагера "Зубраняці" была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1969 годзе. У 2000 годзе лагер быў перададзены пад юрысдыкцыю Мінадукацыі.
6 жніўня 2009 года лагер быў перайменаваны ва ўстанову адукацыі "Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня".
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/lukashenko-podpisal-ukaz-o-prisuzhdenii-zubrenku-pochetnogo-gosudarstvennogo-znameni.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zubranya-1