Жыхар Гродна, 66-гадовы Арсеній Ціхановіч, пайшоў з дому 18 чэрвеня прыблізна ў 13.00. Ён накіраваўся ў бок лесу каля вёскі Святліца Гродзенскага раёна і знік, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама [1].
Яго сваякі звярнуліся па дапамогу ў праваахоўныя органы. Для пошуку зніклага была задзейнічана міліцыя, актыўны ўдзел прымалі валанцёры. На жаль, пошукава-выратавальныя мерапрыемствы не прынеслі станоўчага выніку.
22 чэрвеня група людзей прыйшла на бераг Нёмана паблізу вёскі Пагараны Гродзенскага раёна. Там яны знайшлі мужчыну, які ляжаў, і паведамілі аб гэтым па тэлефоне 102. Праваахоўнікі ідэнтыфікавалі зніклага Арсенія Ціхановіча. Як аказалася, у яго адняліся ногі. Грамадзяніну была аказана ўся неабходная медыцынская дапамога, пасля чаго яго вярнулі дадому.
Спасылкі
[1] https://grodno.mvd.gov.by/ru/news/622
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna