27-28 чэрвеня Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі НАН, Міністэрства абароны, Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь праводзяць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Аперацыя “ Баграціён”, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У яе рабоце прымуць удзел каля пяцісот вядучых навукоўцаў, гісторыкаў, архівістаў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджана, Германіі, Літвы, прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, студэнтаў і курсантаў вышэйшых грамадзянскіх і ваенных навучальных устаноў, грамадскіх дзеячаў. У рамках канферэнцыі плануецца разгледзець сучасныя падыходы да асвятлення гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: праблемы гістарыяграфіі і крыніцазнаўства; нацысцкую акупацыйную палітыку ў Беларусі; партызанскі рух і падпольную барацьбу на акупаванай тэрыторыі Беларусі; савецкае ваеннае мастацтва ў перыяд вызвалення Беларусі (1943 - 1944 гг.); пачатак аднаўлення народнай гаспадаркі БССР і іншыя
27 чэрвеня адбудзецца перадача Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі падборкі газеты "Чырвоная Армія". Перадаваць яе будзе дырэктар нямецкага выдавецтва ENOS Клаўс-Дытэр Цэнтграф.
У рамках форуму будуць таксама дэманстравацца выставы ўнікальных архіўных матэрыялаў, ваеннай літаратуры і тэхнікі. Ва ўнутраным дворыку Акадэміі навук будзе працаваць палявая кухня, дзе пачастуюць салдацкай кашай.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/navukoucy
[2] https://zviazda.by/be/tags/gistoryki
[3] https://zviazda.by/be/tags/arhiu
[4] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[5] https://zviazda.by/be/tags/aperacyya-bagraciyon