Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская заваявалі залатыя медалі ў сінхронных скачках на батуце. Дзяўчыны паказалі найскладанецшую праграму, выканаўшы яе беспамылкова, і апярэдзілі сваіх галоўных канкурэнтак расіянак Яну Паўлаву і Ірыну Кундзiус. Другое месца занялі ўкраінкі Святлана Малькова і Марына Кійко, «бронзу» заваявалі расіянкі.
Нагадаем, учора ў індывідуальных скачках Ганна Ганчарова стала [4] ўладальніцай «бронзы». Такі ж вынік у яе быў чатыры гады таму на I Еўрапейскіх гульнях у Баку.
Алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў выйшаў у фінальную стадыю індывідуальнага турніру з першага месца. Другі беларус, Алег Рабцаў, не змог прабіцца ў фінал. Але Уладзіслаў змог зноў стаць чэмпіёнам.
Нагадаем, на I Еўрапейскіх гульнях у Баку Ганчароў быў сярэбраным прызёрам у гэтым відзе праграмы.
Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[3] https://zviazda.by/be/sport
[4] http://zviazda.by/be/news/20190624/1561392971-zalaty-adlik-pachausya
[5] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019