ЕPAM Systems сумесна з асацыяцыяй «Адукацыя для будучыні» арганізуюць летнюю адукацыйную праграму па ІТ-тэматыцы для падлеткаў 12-14 гадоў з Магілёўскай вобласці.
«Junior Ignite Camp» — гэта сацыяльны адукацыйны праект для школьнікаў, якія цікавяцца ІТ-тэматыкай і тэхнічнай творчасцю, але не могуць у сілу маюць цяжкасці і бар’еры, у тым ліку геаграфічныя, фінансавыя, сацыяльныя, каб рэгулярна наведваць заняткі па праграмаванні і робататэхніцы ва ўстановах дадатковай адукацыі.
Акрамя заняткаў у тэхнічных галінах акцэнт у праграме будзе зроблены на вывучэнні замежных моў і развіцці сацыяльных навыкаў (soft skills). Навучанне ў лагеры складаецца з трох адукацыйных блокаў: ІТ-блоку, моўнага блоку і блоку soft skills. Падлеткаў чакаюць сем дзён актыўнай вучобы ( першы і апошнія дні — арганізацыйныя), а па-за навучаннем — прафарыентацыйныя, пазнавальныя, забаўляльныя, творчыя і спартыўныя мерапрыемствы. Заняткі будуць праводзіць прафесіяналы ў сваёй сферы (праграмісты, настаўнікі замежных моў, трэнеры), якія ўдзельнічаюць у адукацыйным праекце на валанцёрскіх пачатках.
Адукацыйная праграма праходзіць па мадэлі бізнес-інкубатара: кожны атрад — гэта асобны стартап, які, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя на занятках, стварае свой унікальны прадукт і прэзентуе яго інвестарам напрыканцы змены. Мова прэзентацыі — англійская.
Удзел у «Junior Ignite Camp» (пражыванне, харчаванне, трансфер, адукацыйная праграма і ўсе дадатковыя мерапрыемствы) для дзяцей бясплатны. Да месца правядзення праграмы і назад удзельнікі дабіраюцца самастойна.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScM5u3YCzyPZkhJNpBNGTqAo953FxWF-Z8-gfEUCu67QsbzNg/viewform
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/adukacyyny-praekt
[7] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/it-sfera-2
[9] https://zviazda.by/be/tags/matematyka