30 чэрвеня ўвечары ў цэнтр аператыўнага кіравання Аршанскага МНС паступіла паведамленне аб загаранні стога сена ў вёсцы Гародня Аршанскага раёна, гаворыцца [1] на сайце МНС.
Пасля прыбыцця да месца выкліку назіралася на поле адкрытае гарэнне сцірты сена, памерамі 8х60 м, вышыня 3 м. Сена належыць ААТ "Аршанскі райаграсэрвіс".
Пажар ратавальнікамі лакалізаваны і ліквідаваны.
У выніку пажару знішчана 20 тон сена. Работнікамі МНС сумесна з работнікамі ААТ "Аршанскі райаграсэрвіс" выратавана 60 тон сена. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару - падпал (вінаватая асоба устанаўліваецца).
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/266244/?_ga=2.105668550.451364317.1561966138-912947553.1561619357
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/sena
[5] https://zviazda.by/be/tags/padpal