Следчым упраўленнем УСК па Мінскай вобласці па матэрыялах ГУБАЗіК МУС распачата крымінальная справа ў дачыненні да намесніка старшыні Дзяржынскага райвыканкама, які падазраецца ў хабарніцтве (ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса), паведамляе [1] тэлеграм-канал Следчага камітэта.
Па дадзеных следства, мужчына, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы і дзейнічаючы ў асабістых інтарэсах, сістэматычна прымаў незаконныя ўзнагароджанні ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі за лабіраванне інтарэсаў апошняга.
Па наяўных звестках прадметам хабару былі музычны інструмент - валторна, швейцарскі гадзіннік і іншыя дарагія таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.
Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя.
Следчыя дзеянні і аператыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці, працягваюцца.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby/1361
[2] https://zviazda.by/be/tags/habarnictva-0