З расійскім бокам дасягнуты папярэднія дагаворы аб правядзенні падчас Форума сустрэч старшыні Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанкі з выканаўцам абавязкаў губернатара Арэнбургскай вобласці Дзянісам Паслерам і губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам, кіраўніком адміністрацыі Калінінскага раёна Санкт-Пецярбурга Васілём Панідзелкам.
У межах мерапрыемства вызначаны і плануюцца да падпісання міжрэгіянальныя дакументы, у прыватнасці пагадненне паміж Мінаблвыканкамам і ўрадам Арэнбургскай вобласці аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязяў у сферах гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і сацыяльна-гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім абласным Саветам дэпутатаў і Заканадаўчым Сходам Свярдлоўскай вобласці.
У працэсе падрыхтоўкі і правядзення Форума арганізацыямі Мінскай вобласці заключаны і плануюцца да заключэння кантракты ў памеры 51,5 мільёна долараў ЗША. Найбольшыя сумы кантрактаў — у адкрытых акцыянерных таварыстваў «Здравушка-мілк», «Слуцкі сыраробны завод», «Агракамбінат «Дзяржынскі», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Лекфарм».
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/vi-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii
[6] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc