У Мінску работнікі МНС выратавалі качанят з ліўневай каналізацыі, паведамляе сайт гарадскога ўпраўлення МНС. [2]
Учора ў 8.05 на нумар 101 ад прахожых паступіла паведамленне, што на праспекце Пераможцаў каля гасцініцы «Юбілейная» патрэбная дапамога качанятам. Некалькі качанят праваліліся ў люк дажджавой каналізацыі і самастойна выбрацца не маглі. Ратавальнікі дасталі сем птушанят з ліўнёўкі і пазней выпусцілі да маці, якая ўвесь гэты час чакала іх непадалёку.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://www.mchs.gov.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns