Калабарацыя LHCb абвясціла аб выяўленні новых станаў цудоўнага барыёна, якія з вялікай верагоднасцю з'яўляюцца новымі часціцамі Λb (1D) (лямбда-б барыён (1D)) і Σb (сігма-б барыён). Аб адкрыцці стала вядома на канферэнцыі па фізіцы элементарных часціц EPS-HEP, паведамляецца ў прэс-рэлізе, дасланым lenta.ru [1]
Па словах Паўла Кракоўнага, супрацоўніка калабарацыі LHCb, барыён Λb з'яўляецца часціцай, якая складаецца з двух лёгкіх кваркаў (u-верхняга і d-ніжняга) і цяжкага b-цудоўнага кварка. Яго узбуджаныя станы прадказваліся тэорыяй, аднак раней не назіраліся. Іх масы роўныя 6146 і 6152 мегаэлектронвольт.
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/07/15/cern/
[2] https://zviazda.by/be/tags/navuka