Мінчанін скраў чатыры флаконы парфумы са сталічнай крамы бытавой хіміі, паведамілі [1] ў Першамайскім РУУС Мінска.
Прапажу чатырох флаконаў туалетнай вады заўважылі падчас інвентарызацыі. Кіраўніцтва гандлёвай кропкі звярнулася ў праваахоўныя органы. Шкоду ацанілі ў 280 рублёў.
Зламыснікам аказаўся 44-гадовы жыхар Фрунзенскага раёна, які ўжо прыцягваўся да адказнасці за дробныя крадзяжы. Ён працаваў разам з хаўрусніцай. Яна адцягвала прадаўцоў, пакуль мужчына засоўваў у кішэні здабычу. Крадзенае зламыснік збываў на адным з рынкаў сталіцы.
Зараз даецца прававая ацэнка дзеянням.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/1520
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/frunzenski-rayon