Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале [1] афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Сёння ў 13.55 у аператыўна-дзяжурную службу УУС Гомельскага аблвыканкама паступіла паведамленне ад медперсаналу дзіцячага корпуса абласной клінічнай бальніцы аб тым, што ў прыбіральні агульнага карыстання ў ракавіне выяўленая нованароджаная дзяўчынка.
Побач знаходзіўся пакет з дзіцячымі рэчамі.
Меркаваны ўзрост дзіцяці - 5 дзён, яго стан ацэньваецца як стабільны.
Зараз супрацоўнікі крымінальнага вышуку праводзяць пошукавыя мерапрыемствы, каб знайсці маму.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel