Пытанне кампенсацыі Беларусі страт ад падатковага манеўру ў Расіі ў нафтавай сферы трэба вырашаць, а не звязваць з пытаннем паглыблення інтэграцыі паміж краінамі. Пра гэта заявіў сёння журналістам пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, паведамляе БЕЛТА. [1]
Уладзімір Сямашка адзначыў, што ў перамовах па кампенсацыі Беларусі страт ад падатковага манеўру ў Расіі бакі знайшлі паразуменне, аднак расійскія партнёры заяўляюць, што канчаткова разабрацца з гэтай праблемай і прыняць неабходныя рашэнні можна будзе толькі пасля вырашэння пытання аб паглыбленні інтэграцыі.
"Я лічу, што нельга звязваць адны рэчы з іншымі, таму што тое, што наспела ў рамках іншых пагадненняў, іншых дамоўленасцей, трэба вырашаць, і даўно трэба было вырашаць - ужо з 31 студзеня гэтага года", - заявіў пасол.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/semashko-vopros-kompensatsii-nalogovogo-manevra-nado-reshat-a-ne-svjazyvat-s-uglubleniem-integratsii-355112-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-syamashka
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus