Тэмпература паветра ў Беларусі ў першым паўгоддзі 2019 года была на 2,3 градуса вышэй за кліматычную норму, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела вывучэння змен клімату службы метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічных назіранняў, вывучэння змен клімату і фонду дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Наталля Клявец, перадае БЕЛТА [1].
"Першае паўгоддзе было вельмі цёплым: сярэдняя тэмпература паветра склала плюс 7,1 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 2,3 градуса. У сярэднім па краіне так цёпла бывае адзін раз у 30-35 гадоў. Апошні раз такое цёплае паўгоддзе адзначалася ў 1989 годзе: сярэдняя тэмпература складала плюс 7,4 градуса", - сказала Наталля Клявец.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/society/view/temperatura-vozduha-v-belarusi-v-i-polugodii-byla-na-23-gradusa-vyshe-normy-355474-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/anamalna-cyoplae-nadvore