У Бадэн-Вюртэмбергу, на паўднёвым захадзе Германіі, невялікі самалёт упаў на тэрыторыю гіпермаркета, у выніку чаго загінулі мінімум тры чалавекі. Пра гэта паведамляе выданне Bild [1].
Па дадзеных газеты, самалёт урэзаўся ў фасад гіпермаркета Bauhaus, які спецыялізуецца на продажы будаўнічых матэрыялаў і тавараў для дома. Адзначаецца, што ў мерах бяспекі будынак эвакуіравалі.
Па папярэдніх дадзеных, усе трое загінулых знаходзіліся ў самалёце.
На месцы здарэння знаходзіцца паліцыя і высвятляе ўсе акалічнасці. Паводле адной з версій, праблемы з самалётам маглі паўстаць пры пасадцы або ўзлёце на аэрадроме, які знаходзіўся ў некалькіх сотнях метраў ад гіпермаркета.
Спасылкі
[1] https://www.bild.de/regional/stuttgart/stuttgart-aktuell/bruchsaal-flugzeug-stuerzt-auf-baumarkt-gelaende-mehrere-tote-63420134.bild.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0