Каля 14.30 у Баранавічах на пешаходным пераходзе мясцовы жыхар 1962 года нараджэння на грузавым мікрааўтобусе Mercedes Sprinter збіў жыхарку Ляхавічаў 1976 года нараджэння і яе дачку 2006 года нараджэння. Пра гэта паведамляе [1] афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
Ад атрыманых траўмаў дзяўчынка памерла на месцы, жанчына не пацярпела.
Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны трагедыі, вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па арт.317 КК Беларусі (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў).
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz