Часам здараецца так, што творчы пачатак раскрываецца ў розных жанрах. Іншы раз і ў сумежных. Найлепшае сведчанне гэтага — творчасць Сяргея Волкава. Найперш ён вядомы як майстар дзіцячай кніжнай ілюстрацыі. Аформіў больш за 300 кніг не толькі для выдавецтваў Беларусі, а і Расіі. Аднак Сяргей Анатольевіч яшчэ і піша арыгінальныя кнігі. Прычым заўсёды запатрабаваныя як самімі юнымі чытачамі, так і крытыкамі. Дарэчы, як і ўся яго творчасць. Член Саюза мастакоў і Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Піша, як і малюе, па-майстэрску.
Пацвярджае гэта і новая кніга Волкава-мастака і Волкава-паэта «Огорошки», што ўбачыла свет дзякуючы Выдавецкаму дому «Звязда». Выйшла яна ў папулярнай серыі «Вясёлы калейдаскоп». І малюнкамі, і зместам як нельга лепш адпавядае назве. Атрымаўся сапраўды свайго роду калейдаскоп досціпу, усмешак, нечаканасцей, той гарэзлівасці, ад якой дзеці заўсёды ў вялікім захапленні.
І вершы, і малюнкі Сяргея Анатольевіча ўражваюць, зацікаўліваюць, выклікаючы ў залежнасці ад твораў ці то ўсмешку, ці то роздум. Як відаць з паэтычных твораў, а гэта трынаццаць чатырохрадкоўяў, ствараліся яны аўтарам і з разлікам на сваіх унукаў. Самому аўтару таксама знайшлося на малюнках месца. Як і яго дачцэ, якая згадваецца ў адным з вершаў. Абоіх можна ўбачыць на малюнках. А яшчэ і такое прачытаць:
«Ты как Агния Барто!» —
Мне сказала дочка.
И подумалось: «А то!
Как прожить без строчки!»
Вершаваныя радкі Сяргея Волкава — гэта зусім не тое, што пэўны дзіцячы пісь- меннік прыдумвае, пішучы што-небудзь для малых. У яго ўсё ўзята з самога жыцця. З той рэчаіснасці, дзе Волкаў-дзядуля бавіць вольны час са сваімі ўнукамі. Несумнен- на, шмат з чаго, пра што ён паведаміў, напісалася пасля размовы з імі. Дзеткі пра гэта гаварылі па-свойму, але сэнс выліўся ў шчырыя, прачулыя радкі.
А як шмат непасрэднасці ад усведамлення таго, што твой дзядуля — найлепшы ў свеце. Што заўгодна зробіць, каб парадаваць цябе, прынесці табе задавальненне:
Сделал дедушка качели,
Мы летали вверх и вниз!
И сползли с них еле-еле…
То усталость, не каприз.
Пасля падобных клопатаў і самім хочацца ў адказ неяк аддзячыць. Разважыўшы, гэта не так і складана: «Дедову машину / Вымыли мы дружно! / Кто с ведром, кто с тряпкой — / По колено в луже!» Калі ж старацца, то і далей старацца. Кожнаму на лецішчы дапамога не лішняя. Разумеючы гэта, унукі заўсёды знаходзяць сабе занятак:
Вместе с бабушкой на грядках
Наведём порядок!
Огурцы и помидоры
Созревают рядом.
Светлая, сонечная кніжка атрымалася! Свет, у якім жывуць дзеці, паўстае з яе ста- ронак праўдзівым, такім, які ён ёсць у сапраўднасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі любяць ад- пачыць, але не забываюць і пра тое, што канікулы не будуць працягвацца бясконца. Прыйдзе час зноў ісці ў школу. Сяргей Анатольевіч нагадвае пра гэта не дыдактычна (хоць у творах для дзяцей без павучання абысціся цяжка), а праз усмешку, укладзе- ную ў вусны сваіх зусім юных герояў:
Как по школе мы соскучились!
По учебникам, подружкам.
Отдыхать совсем замучились,
Надоели нам игрушки.
«Огорошки» — тыя, вобразна кажучы, харошкі, якія падаюць свет маленства яшчэ больш прывабным. Кніга Сяргея Волкава, добры падарунак дзеткам, атрымалася надзіва маляўнічай і пазнавальнай.
Алесь МАРЦІНОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/krytyka