У выніку непагадзі ў чацвер пацярпелі рэгіёны Віцебскай вобласці і Мінск, былі зафіксаваныя адключэнні электраэнергіі.
Так, па інфармацыі МНС, пасля дажджу, які ішоў у сталіцы з 12 да 15 гадзін, былі падтопленыя дзесяць участкаў дарог. Выпала 16 міліметраў ападкаў пры сярэднямесячнай норме 81 міліметр у Заводскім і Партызанскім раёнах: адбылося спыненне руху (да дзвюх гадзін) 14 аўтобусных і 18 тралейбусных маршрутаў. Рух быў арганізаваны па аб'язных маршрутах.
У Віцебску ў выніку выпадзення ападкаў былі падтопленыя тры ўчасткі дарог, адбылося спыненне руху (да 3 гадзін 46 хвілін) 12 тралейбусных маршрутаў. Зафіксаваны 21 выпадак падзення дрэў, у выніку якіх пашкоджаны чатыры легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых няма. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы дрэў, якія ўпалі.
Па звестках «Белэнерга», на працягу сутак на тэрыторыі краіны былі зафіксаваны адключэнні электраэнергіі ў 560 населеных пунктах. Яны аператыўна выпраўляліся аварыйнымі брыгадамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/nepagadz