Графіці, усмешкі, сэлфі і танцы пад барабанны аркестр... Усё гэта было на сталічнай вуліцы Кастрычніцкай у суботу пад час закрыцця фестываля «Vulica Brasil».
Урбанізаванае сучаснае свята (яно было ў трэці раз), доўжылася да змяркання і, на думку моладзі – галоўных удзельнікаў тусоўкі, было адным з шматлюдных і маляўнічых, з процьмай забаў і канцэнтрых пляцовак, кафэйных устаноў і рэстараных дворыкаў. А галоўнае, мінчане і госці сталіцы ўбачылі завершаную панараму вялікіх графіці на старых вытворчых будынках, якія сталі своеасаблівай артгалярэяй.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/vulica-brasil-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/vul-kastrychnickaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/festyval