У Кітаі знайшлі 5000-гадовыя астранамічныя рэліквіі.
Старажытныя кітайцы пачалі назіраць нябесныя з’явы і вымяраць па іх час як мінімум 5000 гадоў таму, што на тысячу гадоў раней, чым меркавалася. Да такой высновы прыйшлі археолагі на аснове даследавання знойдзеных у правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай) старажытных рэліквій, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн". [3]
На тэрыторыі археалагічных руінаў 5000-гадовай даўніны Цынтай пад горадам Чжэнчжоў, адміністрацыйным цэнтры гэтай правінцыі, эксперты выявілі дзевяць гліняны збаноў, служачых паказальнікамі дзевяці зорак, якія ўтвараюць сузор’е Вялікай Мядзведзіцы. Яны размешчаны ў адпаведнасці з месцазнаходжаннем зорак, і іх памеры ў асноўным супадаюць з фактычнай яркасцю гэтых нябесных целаў.
Разваліны Цынтай ўяўляюць сабой буйнамаштабнае траншэйнае паселішча, якое адносяць да археалагічных культур неаліту Яншаа, і іх плошча складае 310 тыс. квадратных метраў, паведаміў кіраўнік Інстытута культурных рэліквій і археалогіі горада Чжэнчжоў Гу Ваньфа. Паводле яго слоў, непадалёк ад гэтых збаноў знойдзеныя і пахавальныя ўрны таго ж перыяду, грабніцы, ахвярныя ямы розных перыядаў часу і іншыя звязаныя з імі рэліквіі.
Месца знаходак наведала больш за 30 экспертаў з Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі пры Акадэміі навук Кітая (АНК), Інстытута гісторыі натуральных навук АНК, Акадэміі грамадскіх навук Кітая і Пекінскага музея Гугун. На іх думку, знойдзеныя збаны і навакольныя іх астанкі ахвяраў складаюць адзінае цэлае, што служыць доказам правядзення абрадаў ахвярапрынашэння ў старажытнасці.
Зразумела, старажытныя мясцовыя жыхары валодалі некаторымі астранамічнымі ведамі. Як мяркуюцца навукоўцы, каб пакланіцца перад зоркамі, яны, магчыма, ладзілі ўрачыстыя абрады, падчас якіх маліліся пра добры ўраджай.
Раней абсерваторыя Таос у павеце Сянфэнь правінцыі Шаньсі на поўначы Кітая, чый узрост 4200 гадоў, лічылася самай старажытнай у Паднябеснай. Даследчыкі не выключаюць наяўнасць ўзаемасувязі паміж двума рэліквіямі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya