У Сіані (правінцыя Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай) паспяхова прайшлі выпрабаванні распрацаванага навукоўцамі Паўночна-заходняга політэхнічнага універсітэта падводнага аўтаномнага біанічнага апарата - робата, які імітуе рух марскога д'ябла - ската манты, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Новы падводны робат адрозніваецца асабліва эфектыўнымі плавальнымі рухамі, мабільнасцю, стабільнасцю, нізкім узроўнем шуму і высокай здольнасцю пераносіць нагрузку. Апарат можа махаць крыламі і слізгаць пад вадой.
Каманда навукоўцаў будзе тэставаць робата ў азёрных умовах у бліжэйшы час і ў адкрытым акіяне ў будучым годзе. Яны таксама плануюць размясціць на робаце больш датчыкаў візуальнага і гукавога выяўлення для далейшых даследаванняў. Па завяршэнні распрацоўкі апарат можа быць выкарыстаны для выканання пошукавых аперацый, назіранні за акіянічнай асяроддзем і правядзення падводных навуковых даследаванняў, паведаміў Пань Гуан.
«Наша каманда таксама распрацоўвае прататыпы, якія могуць апускацца на глыбіню да 1000 метраў і працаваць бесперапынна на працягу месяца», - сказаў кіраўнік праекта Пань Гуан, які з'яўляецца таксама кіраўніком навігацыйнага інстытута пры дадзеным універсітэце.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya