ВУП Беларусі ў студзені-ліпені 2019 года вырас на 1,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА [1] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Паводле першай ацэнкі, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br72,5 млрд, або ў супастаўных цэнах 101,3% да ўзроўню студзеня-ліпеня 2018 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-ліпені ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 107%.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/vvp-belarusi-v-janvare-ijule-vyros-na-13-358359-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vup