Пабочныя падрадчыкі кампаніі праслухоўвалі гутарку карыстальнікаў з галасавым асістэнтам Cortana і перакладчыкам Skype Translator. Раней праслухоўванне прызналі ў Facebook, Apple, Amazon і Google, піша rbc.ru. [1]
Microsoft збірала запісы гутарак карыстальнікаў з галасавым асістэнтам Cortana і перакладчыкам Skype Translator, супрацоўнікі кампаніі і падрадчыкі вывучаюць гэтыя дадзеныя для паляпшэння сэрвісаў, перадае Reuters са спасылкай на прадстаўніка Microsoft.
Кампанія абнавіла інфармацыю аб прыватнасці і раздзелы FAQ сваіх прадуктаў, каб "унесці вялікую яснасць", дадалі ў Microsoft.
Выданне Motherboard звярнула ўвагу, што ў інфармацыю аб прыватнасці галасавога памочніка Microsoft дадалася наступная фраза: "Калі вы гаворыце з Cortana або іншымі праграмамі, якія выкарыстоўваюць галасавыя сэрвісы Microsoft, кампанія захоўвае копію вашага аўдыёзапісу".
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/technology_and_media/15/08/2019/5d54873e9a79475e06ed73fe
[2] https://zviazda.by/be/tags/apple
[3] https://zviazda.by/be/tags/microsoft
[4] https://zviazda.by/be/tags/karystalnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/prasluhouvanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/mabilnyya-telefony-0