Кітайская асацыяцыя кветак і траў правяла адкрытае галасаванне на сваім афіцыйным сайце, каб выбраць нацыянальую кветку. Згодна з вынікамі, першае месца заняла півоня, якая атрымала каля 80 працэнтаў галасоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Па паведамленні Асацыяцыі кветак і траў, вынік дадзенага апытання прадастаўлены адпаведным органам ў якасці матэрыялу для выбару нацыянальнай кветкі. Як вядома, півоня з'явілася ў Кітаі. Да цяперашняга часу гэтая кветка налічвае больш за 4000-гадовую гісторыю і шырока распаўсюджана, мае мноства розных сартоў.
Півоня вельмі яркая і вытанчаная, абазначае багацце, высакароднасць і шчасце. Яна называецца «кветкай багацця і знатнасці», «каралевай кветак» і «незвычайнай прыгажуняй». У півоні багатая культурная спадчына, і ў часы дынастыі Тан (618-907 гг.) яе лічылі нацыянальнай кветкай. Старажытныя адукаваныя кітайцы бачылі ў півоні ўвасабленне дзяржаўнай моцы, спакойнага росквіту дзяржавы і дабрабыту народа, палітычнай стабільнасці і згуртаванасці насельніцтва. Акрамя таго, півоня мае медыцынскую і харчовую каштоўнасць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya