Выбух прагрымеў у суботу падчас вясельнай цырымоніі ў сталіцы Афганістана, перадае [1] ТАСС. Колькасць загінуўшых узрасла да 63, пацярпелых - да 182.
Раней афганскае агенцтва TOLOnews інфармавала пра 40 загінулых і 100 параненых. Як адзначала агенцтва, у момант выбуху ў будынку, дзе праходзіла вяселле, знаходзіліся дзясяткі людзей.
У паведамленні Reuters таксама адзначаецца, што рух "Талібан" (забаронены ў РФ) заявіў аб недатычнасці да тэракту.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/6772893
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyaselle
[5] https://zviazda.by/be/tags/afganistan