Цяпер у ранішнія і вячэрнія гадзіны “пік” цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам у дзве хвіліны на абедзвюх лініях - Маскоўскай і Аўтазаводскай.
Летні рэжым, які меркаваў павелічэнне інтэрвалаў руху, дзейнічаў з 1 ліпеня. Ён быў уведзены ў сувязі са зніжэннем пасажырапатоку ў падземцы.
Таксама на прадпрыемстве звярнулі ўвагу на тое, што варта ўлічваць інфармацыю аб часовым абмежаванні доступу на платформы асобных станцый у сувязі з рамонтнымі работамі. Да 24 жніўня закрыты выхад №1-1 станцыі "Усход" - тут фарбуюць металаканструкцыі крытых павільёнаў, і адзін з выхадаў станцыі "Фрунзенская" цалкам зачынены да 31 жніўня з-за рамонту запрашальнай пляцоўкі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/metro
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk