Суд Кастрычніцкага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да былых службовых асоб ААТ "Жывінка", якія абвінавачваліся ў здзяйсненні шэрагу карупцыйных злачынстваў, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінгарсуда.
Прысуд суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
У справе некалькі эпізодаў. Так, былы дырэктар ААТ "Жывінка" абвінавачваўся ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, даванні хабару і арганізацыі дачы хабару. Ён з 2 чэрвеня 2014 года па 7 мая 2015 года разам з загадчыцай і старэйшым касірам крамы №5 пры дапамозе вядучага інжынера-праграміста завалодаў наяўнымі грашыма "Жывінка" у памеры больш за Br35 тыс., атрыманымі ад продажу тавараў. У гэты ж перыяд ён, па версіі абвінавачвання, перадаў хабар начальніку ГУПР Мінгарвыканкама на агульную суму Br17,5 тыс. Узамен разлічваў на незвальненне з пасады дырэктара, а таксама на памяншэнне колькасці маніторынгаў і абследаванняў гандлёвых аб'ектаў ААТ "Жывінка".
З 22 мая 2015 года па 29 лютага 2016 г. пры дапамозе загадчыцы крамай №32 арганізаваў перадачу хабару начальніку ГУПР на агульную суму Br13 760. Загадчыцы "Універсама Радзівілаўскі", якая на момант злачынства працавала загадчыцы крамай №5, ставіліся ў віну два эпізоды крадзяжоў: больш Br35 тыс. і звыш Br4 тыс. - грошы ад рэалізацыі тавараў. Старэйшы касір гэтай крамы, па версіі абвінавачвання, завалодала грашыма ААТ "Жывінка" у памеры больш за Br39 тыс. Вядучы інжынер-праграміст ТАА "Сэрвіс Плюс ТС" шляхам прадастаўлення парадаў, інфармацыі, сродкаў для ўтойвання слядоў злачынства і іншай дапамогі аказаў садзейнічанне іншым абвінавачаным, у выніку чаго тыя завалодалі грашыма крамы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/eks-direktor-oao-zhivinka-prigovoren-k-7-godam-kolonii-359115-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sud
[3] https://zviazda.by/be/tags/prysud
[4] https://zviazda.by/be/tags/aat
[5] https://zviazda.by/be/tags/pazbaulenne-voli