У Брэсце аўтобус з польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі збіў нецвярозага веласіпедыста. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю, паведамляе [1] БелТА.
Аварыя здарылася 21 жніўня прыблізна ў 23.00. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобус маркі "Сетра", якім кіраваў 54-гадовы грамадзянін Польшчы рухаўся па вуліцы Лейтэнанта Акімачкіна. Паблізу аднаго з дамоў кіроўца збіў нецвярозага 28-гадовага брэстаўчаніна, які выехаў з абочыны на паласу сустрэчнага руху.
Веласіпедыст атрымаў сур'ёзныя траўмы, яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы.
ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-breste-polskij-avtobus-sbil-netrezvogo-velosipedista-359244-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/palyak
[5] https://zviazda.by/be/tags/velasipedyst