Жыхары Лунінецкага раёна рыбачылі на беразе Прыпяці паблізу вёскі Запросьце. З надыходам змяркання мужчыны ўладкаваліся ў палатках, а раніцай выявілі, што хтосьці скраў іх дзевяць вуд, скрыню з рыбалоўнымі прыладамі і грошы.
Супрацоўнікі Лунінецкага РАУС высветлілі карціну таго, што адбываецца. На процілеглым беразе ракі рыбачыла кампанія мужчын. Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, уначы адзін з іх на лодцы пераплыў раку і забраў рэчы пацярпелых, вуды зламаў, а скрыню і грошы пакінуў сабе.
Праваахоўнікі затрымалі зламысніка - жыхара аграгарадка Альшаны Столінскага раёна, 1989 года нараджэння, раней судзімага. Па факце крадзяжу заведзена крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/vudy
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[4] https://zviazda.by/be/tags/rybak