Легенда беларускага футбола, рэкардсмен чэмпіянату Беларусі па забітых галах, 40-гадовы Раман Васілюк правядзе свой развітальны матч у складзе «Дынама-Брэст» супраць польскай «Ягелоніі» у суботу, 7 верасня. Дабрачынная сустрэча пачнецца ў 17.30 на АСК «Брэсцкі».
Усе сродкі ад продажу білетаў будуць пералічаны Мікіце Палуяновічу. 9 мая гэтага года хлопчык трапіў у бяду, пасля чаго застаўся без часткі левай нагі. Цяжкая траўма не зламала баявы дух маленькага футбаліста. Ён як і раней працягвае гуляць і радавацца перамогам сваёй любімай каманды. Падтрымаць маленькага футбаліста, а таксама пабачыць на полі аднаго з лепшых форвардаў беларускага футбола, які ў пачатку гэтага года аб’явіў аб завяршэнні кар’еры, можна набыўшы білеты на на сайце kvitki.by. Кошт на любое месца — 3 рублі.
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/dynama-brest-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/raman-vasilyuk
[5] https://zviazda.by/be/tags/mikita-paluyanovich
[6] https://zviazda.by/be/tags/futbol